2024 г. — 85 гадоў з часу стварэння пракуратуры Кобрынскага раёна (1939)
Пракуратура Кобрыншчыны бярэ пачатак з верасня 1939 г. Са снежня 1939 г. да пачатку Вялікай Айчыннай вайны пракурорам Кобрынскага раёна быў Сяргей Якаўлевіч Чэмаданаў. 1939–1941 гг. былі цяжкімі для пракуратуры: нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх, будаўніцтва школ і вучылішчаў, недапушчэнне спекуляцыі з харчаваннем, барацьба з прагуламі, уцягванне маёмасці грамадзян у калгасы і перадзел земляў. Але якім бы складаным не быў час, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян заўжды заставалася для пракурораў на першым месцы.
2024 г. — 80 гадоў з часу стварэння Маларыцкай раённай пракуратуры (1944)
Дакладная дата стварэння Маларыцкай раённай пракуратуры не ўстаноўлена. Аб даваенным і ваенным перыядзе гісторыі пракуратуры раёна якіх-небудзь дадзеных у архіве Маларыцкага раёна не маецца.
У час Вялікай Айчыннай вайны двое супрацоўнікаў абласной пракуратуры Іосіф Панкоў і Надзея Георгіеўна Калаціліна хаваліся ў Маларыце і з'яўляліся членамі Маларыцкай антыфашысцкай арганізацыі. Ад рук фашыстаў загінуў пракурор вобласці Іосіф Панкоў.